Колькасць ІП у Беларусі скарацілася на 10% за год

ІП у Беларусі

ІП у Беларусі

На 1 лістапада 2025 года колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў у Беларусі склала 214,9 тыс. Гэта на 9,4% менш, чым на пачатак года, паведамляюць у Белстат.

Найбольш заўважна гэта ў Мінскай вобласці — з студзеня 2025 года колькасць ІП скарацілася на 16,2%. Далей ідуць Гродзенская вобласць (мінус 11,5%), Гомельская (7%), Магілёўская (6,7%) і Віцебская (6,1%). У Брэсцкім рэгіёне зніжэнне склала ўсяго 4,9%.

Ёсць і асобная статыстыка па Мінску: адзначаецца скарачэнне колькасці ІП амаль на ўзроўні сярэдняга па краіне — мінус 9,3%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.