Выклікі Офісу: ад Трампа і Коўла, да чарговага скандала з Ціханоўскім — эфір

Аляксандр Дабравольскі

Аляксандр Дабравольскі / Еўрарадыё

Актывізацыя кантактаў ЗША з рэжымам Лукашэнкі, прызначэнне Трампам свайго спецпрадстаўніка ў Беларусі, вызваленне з дэпартацыяй палітвязняў — усё гэта (і шмат што іншае) ставіць перад дэмсіламі пытанні аб змене стратэгіі. І ўсё гэта на фоне ўсё большага падзелу ўнутры саміх дэмсіл. Не выключаючы скандалаў унутры, здавалася б, маналітных плыняў і структур, кшталту Офіса Ціханоўскай, КР ці Аб’яднанага пераходнага кабінета. Апошні выпадак з прэтэнзіямі на адрас Офіса Ціханоўскай ад… Сяргея Ціханоўскага таму прыклад.

Ці змяняе Офіс сваю стратэгію дзеянняў у адпаведнасці са стратэгіяй адносна Беларусі і рэжыму Лукашэнкі, абранай адміністрацыяй Трампа? Як гэтая змена стратэгіі ўспрымаецца партнёрамі Офіса ў Еўрасаюзе і ці не час Офісу заклікаць ЕС таксама мяняць сваю палітыку дачыненняў з Мінскам на больш лагодную? Чаму паміж Офісам Ціханоўскай і Сяргеем Ціханоўскім перыядычна ўзнікаюць канфлікты і непаразуменні і як вызваленыя палітвязні мяняюць рэльеф палітычнага поля дыяспары? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай па палітычных пытаннях Аляксандр Дабравольскі ў 16:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.