Эколагі патлумачылі загадку сініх сабак у Чарнобыльскай зоне

Сабака з Чарнобыльскай зоны

Сабака з Чарнобыльскай зоны / Darrin W. / Clean Futures Fund

Эколагі патлумачылі з'яўленне "сініх чарнобыльскіх сабак".

Фота і відэа сабак з сіняй поўсцю днямі з'явіліся ў сусветных медыя. Жывёл заўважылі ў зоне адчужэння недалёка ад Чарнобыльскай АЭС супрацоўнікі арганізацыі Clean Futures Fund, якая рэалізуе праект "Сабакі Чарнобыля".

Сябры арганізацыі выказалі меркаванне, што поўсць сабак памяняла колер пад уздзеяннем нейкага хімічнага рэчыва. Частка інтэрнэт-карыстальнікаў мяркуе, што прычынай стала радыяцыя, якая выклікала такую мутацыю.

Аднак эколагі заявілі, што такога сіняга адцення ў прыродзе проста не існуе. Патлумачыў усё дырэктар украінскага дзяржпрадпрыемства "Экацэнтр", якое маніторыць Чарнобыльскую зону, Сяргей Кірэеў. Ён сказаў, што такой фарбай валанцёры пазначаюць стэрылізаваных жывёл. Паводле эколага, фарба не пагражае здароўю сабак. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.