Беларусы думалі, што лебедзі ўмёрзлі ў лёд. А яны проста чылілі
Лебедзь, фота ілюстрацыйнае / unsplash
Жыхароў Віцебска насцярожылі лебедзі, якія некалькі дзён прасядзелі ў цэнтры заледзянелай сажалкі. Неабыякавыя мясцовыя вырашылі, што лебедзі ўмёрзлі ў лёд. Каб выратаваць птушак, яны выклікалі вадалазаў.
Тыя ўжо пачалі выратавальную аперацыю, але высветлілася, што птушкі проста наеліся і не хацелі рухацца! Карацей, не ўмёрзлі, а чылілі на свежым паветры. Пры набліжэнні людзей яны ўсталі на лапкі, а адзін нават узляцеў.
Кур'ёзны выпадак адбыўся ў Парку 1000-годдзя.
Глядзіце на рэакцыю вадалазаў