Янот прыляцеў з ЗША ў Беларусь "зайцам"
Янот, які прыляцеў у Беларусь з Амерыкі / Мытны камітэт
Незвычайную знаходку выявілі гродзенскія мытнікі падчас перагрузкі легкавых аўтамабіляў, якія прыйшлі ў марскім кантэйнеры з ЗША. У адной з машын на пярэдняй панэлі адпачываў янот, паведамляе прэс-служба Мытнага камітэта.
Мяркуецца, што жывёла трапіла ў кантэйнер на этапе пагрузкі і паспяхова пераехала праз акіян.
У мытны пункт "Каменны Лог-ТЛЦ" выклікалі профільных спецыялістаў. Да іх прыбыцця, як паведамляецца, мытнікі "забяспечвалі яноту неабходныя ўмовы чакання".
Жывёлу адправілі на каранцін у Ашмянскую раённую ветэрынарную станцыю пад нагляд спецыялістаў. Потым янота перададуць у Налібоцкую пушчу ці гродзенскі заапарк.
Янот, які прыляцеў у Беларусь з Амерыкі / Мытны камітэт