Пры цяперашніх цэнах на калій Беларусь можа атрымаць да 600 мільёнаў долараў

Горы калія

Горы калія / Reuters

— Калі ў выніку адмены амерыканскіх санкцый удасца вярнуцца да дакрызісных аб’ёмаў, то пры цяперашніх цэнах экспарт калію можа вырасці на 500–600 мільёнаў долараў, — сцвярджае эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі.

Але ёсць як мінімум тры прычыны, чаму гэтыя лічбы — не панацэя, і ці ўбачыць гэтыя грошы беларускі бюджэт. У эфіры Еўрарадыё Андрэй Махоўскі падрабязна тлумачыць, што можа быць далей.

— Я глядзеў беларускае тэлебачанне — там, зразумела, пануе вялікая радасць: маўляў, гэта грандыёзная дыпламатычная перамога Лукашэнкі. Для бюджэту гэта сапраўды мае значэнне, але я б не назваў гэта панацэяй.

У гэтым годзе Беларусь экспартуе каля 8,5 мільёна тонаў калію. Да санкцый звычайна было каля 10 мільёнаў, то бок плюс прыкладна паўтара мільёна тонаў.

Калі паглядзець на агульную карціну, то адмоўнае сальда гандлю таварамі ў Беларусі цяпер перавышае 5 мільярдаў долараў. І гэта пры ўмове, што калій будзе прадавацца па сярэдніх цэнах. А цяпер Беларусь, па сутнасці, прадае яго з вялікай зніжкай. Тут важныя не толькі аб’ёмы, але і цана, а таксама кошт транспарціроўкі, — звяртае ўвагу эксперт.

— Ёсць як мінімум тры прычыны, па якіх гэта не панацэя. І я нават не ўпэўнены, што на дадзены момант гэта істотна дапаможа беларускай калійнай галіне.

При нынешних ценах на калий Беларусь может получить до 600 миллионов долларов

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.