Адкуль у людзей цяга да алкаголю? Магчымы адказ падказалі шымпанзэ

Шымпанзэ спажываюць каля 14 грамаў этанолу / pixabay.com
Навукоўцы выявілі, што дзікія шымпанзэ спажываюць колькасць алкаголю, эквівалентнае бутэльцы лагера ў дзень, харчуючыся спелымі фруктамі, піша BBC. Даследаванне апублікавана ў часопісе Science Advances.
Даследчая група вымерала колькасць этанолу ў фруктах, такіх як інжыр і слівы, якія ў вялікіх аб’ёмах ядуць дзікія шымпанзэ ў Кот-д’Івуары і Угандзе.
Зыходзячы з звычайнай колькасці з’едзеных фруктаў, шымпанзэ спажывалі каля 14 грамаў этанолу — што эквівалентна амаль дзвюм брытанскім адзінкам алкаголю, або прыблізна адной бутэльцы лагера аб’ёмам 330 мл.
Навукоўцы сцвярджаюць, што гэта сведчыць аб тым, што чалавечая цяга да алкаголю, магчыма, была атрымана ад агульных з шымпанзэ продкаў-прыматаў, якія частаваліся закіслымі фруктамі — крыніцай цукру і алкаголю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.