У Гродзенскім заапарку "аксамітнае" папаўненне — паглядзіце

Лама, фота ілюстрацыйнае / unsplash
У Гродзенскім заапарку папаўненне — у ламаў Галачкі і Прынца 24 жніўня нарадзілася дзіця. За мяккую поўсць яму далі імя Аксаміт.
Мама і малы адчуваюць сябе добра. Аксаміт ужо гуляе ў вулічным вальеры. А клапаціцца пра нованароджанага дапамагаюць старэйшы брат Фінік і цётка Дарына.
Усе наведвальнікі заапарка ўжо могуць паглядзець на Аксаміта.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.