У Беларусі пачалі трапляцца сінія ракі

Синий рак

Гэта мутанты ці новы від? / fishingby.com

У апошнія гады ў Беларусі рыбаловы ўсё часцей сустракаюць ракаў з сінім афарбаваннем, прычым ва ўсім астатнім яны падобныя да звычайных, піша рэсурс пра рыбалку. Гэта мутацыя ці новы від?

Спецыялісты па вывучэнні ракападобных сцвярджаюць, што гэта зусім звычайная з’ява прыроды, якая ўзнікае з-за генетычных або біяхімічных асаблівасцей пігментацыі панцыра. Яны адзначаюць, што такі колер можа з’явіцца праз недахоп у вадзе некаторых мікраэлементаў, асабліва цынку і медзі. Гэта падобна да альбінізму ў жывёл і птушак.

Па меркаванні спецыялістаў, шанец сустрэць «сіняга» рака ў нашых вадаёмах — адзін на некалькі тысяч асобін.

Эксперыменты навукоўцаў

Дзесяць гадоў таму ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі праводзілі эксперыменты па вырошчванні аўстралійскага блакітнага рака, які лічыцца перспектыўным відам для прамысловага развядзення.

Магчыма, вынік эксперымента мог трапіць у натуральнае асяроддзе ў Беларусі. Цяпер жа экзатычныя ракі ў краіне застаюцца доляй акварыумістаў — стварыць устойлівыя папуляцыі гэтых відаў у нашых прыродных умовах немагчыма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.