Эколагі "апраўдалі" бабра, які нібыта асушыў возера ў Лепельскім раёне

Тут было возера Кастрыцкае / АНТ
Эколагі высветлілі сапраўдную прычыну, з якой перасохла возера Кастрыцкае ў Лепельскім раёне.
Здарэнне адбылося пад канец ліпеня. Мясцовыя жыхары вінавацілі бабра, які пракапаў нару ў цэнтры дамбы. Маўляў, гэтая нара ў спалучэнні з моцнымі дажджамі прывяла да разбурэння дамбы, а ў выніку на месцы возера ўтварылася топкае балота, у якім загінула рыба. Звароты ў сельсавет па дапамогу плёну не прынеслі.
Пазней паведамлялася, што бабра ў возеры мясцовы жыхары пасля гэтага не бачылі.
Як паведамляе тэлеканал АНТ, эколагі ўвогуле не знайшлі слядоў бабра ў возеры. Па словах эксперта, асноўнай прычынай сталі моцныя ападкі, якія выклікалі размыў берагоў і пашкоджанне дамбы.
Аднавіць вадаём магчыма, калі засыпаць прамывіну і ўмацаваць дамбу. Для гэтага неабходная цяжкая спецтэхніка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.