Калі ў Мінску перастане пахнуць каналізацыяй?

У бліжэйшай будучыні

У бліжэйшай будучыні / Минск-новости

Непрыемны пах ад Мінскай ачышчальнай станцыі (МАС), магчыма, перастане турбаваць мінчукоў ужо ў канцы 2025 года, распавёў гендырэктар Будтрэста № 4 Анатоль Вядзёрчык. Першы этап рэканструкцыі МАС, якая складаецца з пяці этапаў, завершыцца ў гэтым годзе. Праблема непрыемнага паху павінна знікнуць, бо будзе забяспечаны збор газаў, якія выдзяляюцца ў працэсе функцыянавання станцыі.

Пазней, калі ўсе абнаўленні будуць цалкам зроблены, адходы пачнуць збіраць і спальваць. Чаканы вынік ад мадэрнізацыі — шматразовае змяншэнне як колькасці шкодных выкідаў з МАС, так і аб’ёмаў адходаў.

Сталічныя ўлады плануюць цалкам скончыць рэканструкцыю ў 2028 годзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.