Рыбак на Прыпяці злавіў сома даўжынёй больш за 180 сантыметраў. Фота
І вагой пад 50 кілаграмаў / fishingby.com
Рыбак злавіў сома тролінгам на воблер Rapala Dancer 110. Даўжыня рыбы склала больш за 180 сантыметраў, а вага — каля 50 кілаграмаў. Гэта адбылося на Прыпяці.
Сфатаграфаваўшы гіганцкую рыбу і ўзважыўшы яе, рыбак адпусціў здабычу назад у раку.
Нагадаем, што ў красавіку іншы ўдачлівы рыбак вылавіў на Прыпяці яшчэ буйнейшага сома — 202 сантыметры!