77-гадовая беларуска выхажвае буслянят, чые гняздо разбурыў ураган
Рабіць добрыя ўчынкі ніколі не позна / Минприроды
Стыхія, што прайшлася днямі па Шчучыншчыне, зваліла дрэва з буслянкай. Два маленькія бусляняты засталіся без дому. Але іх уратавала жыхарка вёскі Васілішкі — 77-гадовая Яніна Буракевіч.
Яна ўласнаручна пабудавала ім новае гняздо ў сваім хляве і штодзённа корміць птушанят свежай рыбай. Да буслянят прылятаюць іх бацькі, якія зрабілі новае гняздо паблізу.