Саркафаг больш не абараняе Чарнобыльскую АЭС як належыць
Саркафаг над ЧАЭС / МАГАТЭ
Саркафаг больш не абараняе Чарнобыльскую АЭС як належыць. Узровень радыяцыі ў раёне станцыі пакуль што застаецца ў норме. Пра гэта заявілі эксперты МАГАТЭ.
Паводле агенцтва, саркафаг страціў ключавыя функцыі бяспекі пасля ўдару расійскага дрона. Але ёсць і добрыя навіны: місія МАГАТЭ не выявіла незваротных пашкоджанняў апорных канструкцый і сістэм маніторынгу і рэкамендавала працягнуць аднаўленчыя працы.
Беспілотнік патрапіў у дах саркафага ў лютым 2025 года. Інспектары МАГАТЭ зафіксавалі там адтуліну дыяметрам каля 6 м.