39 гадоў таму ўзарваўся 4-ы блок Чарнобыльскай АЭС

Від на Чарнобыльскую АЭС з горада Прыпяць / Wikipedia
Сёння — 39-я гадавіна выбуху на Чарнобыльскай АЭС. 26 красавіка 1986 года адбылася самая страшная катастрофа за ўсю гісторыю атамнай энергетыкі — разбурэнне 4-га энергаблока на атамнай электрастаанцыі каля ўкраінскага горада Прыпяць.
У атмасферу было выкінута радыёактыўных рэчываў у 300 разоў больш, чым пасля атамнай бамбардзіроўкі японскага горада Хірасіма. Больш за 70% радыёнуклідаў асела на тэрыторыі Беларусі. Ад наступстваў аварыі пацярпелі 2 мільёны чалавек.
З 1989 года ў гэты дзень у Мінску праходзіла шэсце "Чарнобыльскі шлях" — напамін беларусам і ўладам аб трагедыі. У апошнія гады шэсце ладзяць беларусы ў эміграцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.