Ратавальнікі другія суткі тушаць пажар на ЧАЭС, які ўзнік з-за расійскага ўдару
Ратавальнікі другія суткі тушаць пажар на ЧАЭС, які ўзнік з-за расійскага ўдару. / focus.ua
Ратавальнікі працягваюць тушыць пажар на Чарнобыльскай АЭС пасля траплення расійскага дрона ў саркафаг 4-га энергаблока 14 лютага, піша Дзяржаўнае агенцтва Украіны па кіраванні зонай адчужэння.
Плошча скразнога разбурэння саркафага — 15 кв. м., пашкоджанні ашалёўкі без поўнага разбурэння — да 200 кв. м.
Ударам расійскага робата пашкоджаны вузлы злучэнняў у верхняй частцы канструкцыі, а таксама напаўняльнік ашалёўкі.
Кантроль за радыяцыйнай абстаноўкай узмоцнены, агенцтва піша, што фон застаецца ў норме.