“Чарнобыльскі шлях”: ці важна вуліцамі якіх гарадоў праходзіць маршрут — эфір

Чарнобыльскі шлях / архіўнае фота

Чарнобыльскі шлях / архіўнае фота / Еўрарадыё

Традыцыйны марш “Чарнобыльскі шлях” пройдзе 26 красавіка, у дзень чарнобыльскай трагедыі. Вось толькі гэтым разам (як і некалькі апошніх гадоў) ён будзе ісці не вуліцамі Мінска альбо іншых беларускіх гарадоў, а Варшавы. Чаму так, беларусам тлумачыць не трэба. Як і тое, што забывацца пра гэтую трагедыю беларусы не будуць. Дзе б яны не знаходзіліся ў дадзены момант — у самой Беларусі ці далёка за яе межамі.

Ці можна не прыйшоў час пакінуць чарнобыльскую трагедыю ў гісторыі і жыць будучыняй, а не мінулым? Чаму так важна нагадваць сабе і свету пра падзеі 1986 года і ці мае значэнне тое, вуліцамі якіх гарадоў свету ідуць беларусы “Чарнобыльскім шляхам”? Што апроч маршу плануецца на час акцыі і якія патрэбы ёсць у арганізатараў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць прадстаўнікі аргкамітэта “Чарнобыльскага шляху” ў Варшаве, сябра Беларускай асацыяцыі палітвязняў Алег Кулеша і сустаршыня "Руху Салідарнасьці Разам", дабраахвотнік Аляксандр Макаеў у 12:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.