Гурт SOYUZ выпусціў першы беларускамоўны альбом "Крок"
Гурт SOYUZ / асабісты архіў
Нядаўна гурт SOYUZ выпусціў першы беларускамоўны альбом. Лонгплэй называецца “Крок”, праца над ім доўжылася 3 гады — спачатку ў Мінску, потым — у Сан-Паулу, Стакгольме і Варшаве. Выдаў альбом брытанскі лэйбл Mr Bongo.
Штомесяц SOYUZ ("СОЮЗ") мае каля 170 тысяч слухачоў на Spotify. Песні гурта — лёгкія і летуценныя, як летні ветрык.
У лютым каманда рушыць у вялікі еўрапейскі тур, падчас якога сыграе ў Капенгагене, Цюрыху, Парыжы і іншых гарадах. Варшаўская прэм’ера адбудзецца 22 сакавіка ў клубе Niebo.