Расісцкі скандал у Вышэйшай лізе: дырэктар “Віцебска” гаворыць пра змову

Гульца дыскваліфікавалі, а з яго клуба знялі ачкі

Гульца дыскваліфікавалі, а з яго клуба знялі ачкі / Коллаж bel.football

13 лістапада федэрацыя футбола абвясціла пра пакаранне за расісцкія выказванні на полі падчас матчу чэмпіянату Беларусі ў Вышэйшай лізе. З “Віцебска” знялі тры ачкі, а нападніка Валерыя Гарбачыка дыскваліфікавалі на дзесяць матчаў і аштрафавалі на 2100 рублёў.

Клуб і гулец пакараныя паводле артыкула 73 — “Расізм і дыскрымінацыя”. Гэта першы выпадак у гісторыі беларускага футбола, калі каманду пазбаўляюць ачкоў за праявы расізму.

Што здарылася?

Інцыдэнт адбыўся ў матчы 27-га тура паміж “Смаргонню” і “Віцебскам”, які праходзіў у Смаргоні. Форвард “паўночных” Валерый Гарбачык з’явіўся на полі на 57-й хвіліне, а на 76-й быў выдалены. Нападнік змагаўся з абаронцам “мядзведзяў” Крысцінам Інтсоенам у штрафной гаспадароў, дапамагаючы сабе рукамі. У выніку барацьбы Гарбачык упаў на газон, схапіўся за жывот і пачаў даказваць суддзі Ігару Шумілаву, што супраць яго былі парушаныя правілы, паказваючы рукой у бок афрыканца.

Расистский скандал в Высшей лиге: директор “Витебска” говорит о заговоре

Але на самай справе на полі была мужчынская барацьба, месцамі за межамі fair play, і эмоцыі. Не больш за тое. Я бачыў на полі значна больш сур’ёзныя сутычкі і словесныя перапалкі паміж гульцамі з розным колерам скуры, але ўсё заканчвалася максімум жоўтай карткай.

А тут — расізм… Людзям, якія гэта замуцілі (іншага слова не падбяру), хачу сказаць: жыццё ўладкавана так, што ўсе подласці з часам вяртаюцца да сваіх аўтараў, толькі ў большым аб’ёме, — прыгразіў дырэктар “Віцебска”.

Пасля зняцца трох балаў з клуба турнірнае становішча выглядае наступным чынам:

Расистский скандал в Высшей лиге: директор “Витебска” говорит о заговоре

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.