Аўтсайдар Першай лігі выбіў з Кубка Беларусі дзеючага ўладальніка трафея

Сенсацыя ў Кубку Беларусі

Сенсацыя ў Кубку Беларусі / ФК "Слоним"

12 лістапада ў Слоніме адбыўся перанесены матч 1/16 фіналу Кубка Беларусі па футболе. Мясцовы клуб прымаў гродзенскі “Нёман” — дзеючага ўладальніка кубка — і перамог яго ў пасляматчавай серыі пенальці з лікам 5:4.

Асноўны час завяршыўся з лікам 0:0. Каманды гулялі на цяжкім полі, мала прыстасаваным для атакуючага, камбінацыйнага футбола.

У дадатковы час “Нёман” атрымаў права на пенальці ў вароты “Слоніма”. Але Павел Савіцкі не здолеў яго рэалізаваць — выхаванец гродзенскага футболу, брамнік Дзяніс Міскевіч, адбіў удар. Напрыканцы сустрэчы здарыўся небяспечны сутык — футбаліст “Нёмана” Максім Краўцоў сутыкнуўся з брамнікам гаспадароў і на некалькі секунд страціў прытомнасць. На шчасце, усё абышлося.

Гульня перайшла ў серыю пасляматчавых адзінаццаціметровых удараў, дзе героем зноў стаў брамнік “Слоніма” Дзяніс Міскевіч, які адбіў адзін з удараў серыі.

У 1/8 фіналу Кубка “Слонім” сустрэнецца з камандай “МЛ Віцебск”. Матч адбудзецца 4 снежня 2025 года.

Аутсайдер Первой лиги выбил из Кубка Беларуси действующего обладателя трофея

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.