"Нёман" другі год запар забірае Кубак Беларусі па футболе
24 траўня прайшоў фінал Кубка Беларусі / "Нёман"
У Гродне адбыўся фінал Кубка Беларусі па футболе. "Нёман" упэўнена перамог жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" з лікам 3:0.
Гродзенскі клуб другі год запар становіцца ўладальнікам другога па значнасці трафея беларускага футбола.
Для трэнера каманды Ігара Кавалевіча гэта чацвёрты Кубак Беларусі ў кар'еры.