На правай руцэ — 4 Rolex-а, а на левай — 5. Гісторыя пра Марадону ў Брэсце

Аляксей Шпілеўскі прыгадаў, як Дыега Марадона прыязджаў у брэсцкае "Дынама" / Natatnik
Беларускі футбольны трэнер Аляксей Шпілеўскі ў размове з Coaches' Voice расказаў некалькі займальных гісторый з мінулага, як аргенцінская зорка футболу Дыега Марадона прыязджаў у Брэст у 2018 годзе.
Сустрэчу давялося чакаць 6 гадзін
У 2018 годзе Марадона стаў старшынёй футбольнага брэсцкага "Дынама", якое на той момант трэніраваў Шпілеўскі.
— Марадона прыехаў на адну хатнюю гульню. Гэта было вялікае шоу, калі ён прыбыў у аэрапорт, а затым сапраўднае шоу на стадыёне. На наступны дзень пасля матча ўладальнік ["Дынама" Аляксандр Зайцаў] сказаў мне і камандзе: "Дыега хоча сустрэцца з вамі". Сустрэча была прызначаная на раніцу, таму мы былі ў распранальні, чакаючы яго. Адзін гадзіна, потым дзве, затым тры…
Я патэлефанаваў уладальніку і спытаў: "Што адбываецца? Дыега ідзе?" І ён сказаў мне: "Трэнер, пачакай, ён у гасцінічным нумары. Яму патрэбны гадзінны сон".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.