Беларускі трэнер адмовіўся ад вялікіх грошай у Расіі, ім цікавяцца ў Польшчы
Аляксей Шпілеўскі адмовіўся ад пасады галоўнага трэнера маскоўскага “Дынама” / bel.football
Беларускі трэнер Аляксей Шпілеўскі, які развітаўся з кіпрскім “Арысам”, адмовіў маскоўскаму “Дынама”, якое прапаноўвала яму заробак у 2 мільёны еўра, піша канал “Спорт Беларусі”.
Польскія СМІ паведамляюць, што да беларуса праяўляюць цікавасць клубы “Гурнік” і “Краковія”. Раней з’яўлялася інфармацыя, што Шпілеўскім цікавіцца варшаўская “Легія”.