Беларускі футбольны трэнер можа змяніць іншага беларуса ў кіпрскім “Арысе”

Артём Радьков

З Расіі на Кіпр / abff.by

Беларускі трэнер Арцём Радзькоў можа стаць новым галоўным трэнерам кіпрскага футбольнага клуба “Арыс”, піша ТГ-канал “Вуха”. На гэтай пасадзе ён заменіць іншага беларуса — Аляксея Шпілеўскага.

Паводле інфармацыі канала, Арцём Радзькоў развітаўся са сваім цяперашнім працадаўцам — махачкалінскім “Дынама” — пасля матча з “Зенітам” і пакінуў Махачкалу за два туры да канца чэмпіянату РПЛ, каб паспець аформіць візы і ўрэгуляваць іншыя арганізацыйныя моманты перад пачаткам працы на Кіпры. З клубам трэнер развітаўся ў добрых адносінах.

Як паведамляе “Спорт Беларусі”, у бліжэйшы час Радзькоў будзе прадстаўлены ў якасці новага галоўнага трэнера “Арыса” з Лімасола. Сёння “Арыс” правядзе апошні хатні матч пад кіраўніцтвам Шпілеўскага.

Нагадаем, раней з’яўлялася інфармацыя, што Аляксей Шпілеўскі можа ўзначаліць варшаўскую “Легію”, у якой гуляе іншы беларус — нападнік Ілля Шкурын.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.