Літва не выключае пераносу месца правядзення Еўра-2026 па футзале з-за Беларусі

Трофей чемпионата Европы по футзалу

Прэзідэнт федэрацыі футбола Літвы сустрэўся з кіраўніком УЕФА / uefa.com

Літва гатовая адмовіцца ад правядзення чэмпіянату Еўропы па футзале ў 2026 годзе з-за ўдзелу ў ім Беларусі. Такую пазіцыю кіраўнік федэрацыі футбола Літвы Эдгарас Станкявічус агучыў падчас сустрэчы з кіраўніком УЕФА Аляксандрам Чэферынам.

— На сустрэчы я ясна выклаў нашу пазіцыю. Пакуль што гаварыць пра канкрэтныя рашэнні рана — цяпер мне трэба выканаць хатнюю працу, падрыхтаваць дакументы і затым вярнуцца з дакладнай афіцыйнай пазіцыяй і прапановай, — распавёў кіраўнік федэрацыі футбола Літвы выданню 15min.lt.

— На наступным тыдні планую сустрэцца з прэзідэнтам Федэрацыі футбола Украіны Андрэем Шаўчэнкам, каб высветліць іх пазіцыю і план. УЕФА таксама правядзе аналіз сітуацыі і будзе рыхтаваць планы A, B, C і гэтак далей. Тут сапраўды шмат нюансаў, бо калі мы адмовімся ад арганізацыі турніру і страцім месцы гаспадароў, давядзецца запрашаць іншыя каманды — альбо праз адбор, альбо паводле іншых крытэраў, — распавёў пра планы Станкявічус.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.