Рашэнне УЕФА пра ўдзел зборнай Беларусі па футзале на ЧЕ прымуць у траўні
Зборная Беларусі па футзале / БАМФ
Рашэнне наконт удзелу беларускай зборнай па футзале ў фінальнай частцы чэмпіянату Еўропы 2026 года стане вядомае ў траўні.
Чакаецца, што яго прымуць на пасяджэнні выканаўчага камітэта, якое адбудзецца ўжо ў наступным месяцы. Пра гэта піша bel.football са спасылкай на прэзідэнта Латвійскай федэрацыі футбола Вадзіма Лашэнку.
Фінальная частка чэмпіянату Еўропы па міні-футболе пройдзе ў Рызе і Каўнасе з 18 студзеня па 8 лютага 2026 года.
Беларуская зборная выйшла ў турнір, аднак Літва і Латвія пратэстуюць супраць таго, каб прымаць у сябе беларускіх спартоўцаў. УЕФА запэўнівае, што беларускія футбалісты змогуць прыняць удзел у спаборніцтвах, і вядзе перамовы з абедзвюма спартовымі федэрацыямі.