Зборная Беларусі па футзале згуляе ў фінале чэмпіянату Еўропы — УЕФА

Футзал, ілюстрацыйнае фота / pexels.com
Прэс-служба УЕФА заяўляе, што зборная Беларусі па футзале згуляе ў фінале чэмпіянату Еўропы 2026 года.
"Паведамляем, што зборная Беларусі прайшла кваліфікацыю і прыме ўдзел у фінальным турніры. Мы знаходзімся ў кантакце па гэтым пытанні з абедзвюма прымаючымі асацыяцыямі", — цытуе "Трыбуна" адказ з міжнароднай спартовай федэрацыі
Чэмпіянат Еўропы па футзале павінен адбыцца ўзімку ў Літве і Латвіі. Хаця беларуская зборная выйшла ў фінал спаборніцтваў, у абедзвюх краінах выступаюць супраць яе ўдзелу. У літве спасылаюцца на рэкамендацыі Міністэрства спорту, а ў Латвіі заканадаўча забаронена ўдзельнічаць у турнірах з беларускімі і расійскімі спартоўцамі.
Калі УЕФА дапусціць беларускую каманду да ўдзелу ў турніры, канчатковае слова будзе за Літоўскай федэрацыяй футбола.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.