Трэнер зборнай Беларусі па футзале хоча, каб палітыка адышла на другі план

Галоўны трэнер крытыкуе пазіцыю Літвы і Латвіі / sport5.by
Галоўны трэнер зборнай Беларусі па футзале Аляксандр Чэрнік пракаментаваў заявы латвійскага і літоўскага бакоў, якія не жадаюць бачыць Беларусь на Еўра-2026.
— Мы чытаем навіны, бачым, калі такая інфармацыя з'яўляецца. Хочацца, каб спорт аб’ядноўваў, а палітыка адыходзіла на другі план, каб ніхто звонку не падцяпліваў негатыў. Тыя ж фіны, калі нам рукі не падавалі — мы толькі мацнелі. Не хочацца, каб палітыка датычылася нашага поспеху. Хлопцы, каманда — заслужылі, зрабілі ўсё правільна.
Зараз паўсюль ідзе збліжэнне, усе хочуць, каб усё скончылася, — сказаў Чэрнік.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.