Пра дэмарш у КР, фінляндызацыю па-ціханоўску і Трампа — эфір з Пракоп’евым

Вадзім Пракоп'еў

Вадзім Пракоп'еў

За два месяцы да заканчэння працы Каардынацыйнай рады Трэцяга склікання і новых выбараў дэлегаты фракцыі “Беларусы” заявілі аб складанні паўнамоцтваў і выхадзе са складу КР. Што праўда, адвальвацца ад фракцыі яе часткі пачалі яшчэ раней — Аляксандр Кныровіч скончыў са сваім дэлегацтвам некалькі месяцаў таму. Тым не менш, “Беларусы” здолелі на сваёй фінальнай прамой правесці слуханні па справе Верамейчыка і арганізаваць слуханні ў Каардынацыйнай радзе Святланы Ціханоўскай.

Чаму было прынята рашэнне выйсці з КР усёй фракцыяй, і ці выканалі перадвыбарчую праграму, як абяцалі сваім выбаршчыкам? Ці задаволеныя вынікам слуханняў па Кабанчуку і Верамейчыку і ці плануюць браць удзел у выбарах у наступны склад КР? Ці не развіталіся Ціханоўскі і Пракоп’еў з ідэяй “фінляндызацыі Беларусі”, і як нам зразумець Трампа? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былы дэлегат Каардынацыйнай рады і экс-лідар фракцыі “Беларусы”, бізнесмен Вадзім Пракоп’еў у 18:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.