Маргарыта Прохарчык: рабі нечаканае і не здраджвай сваім прынцыпам — мая ідэя
Маргарыта Прохарчык / Еўрарадыё
26 лютага ў эфіры Еўрарадыё — блогерка, культуролаг, рэдактарка thisminsk.media Маргарыта Прохарчык.
У беларусаў няма звыклых для нас сённяшніх мацюкоў, але ў нашага народа была свая лаянка. Яна не такая агрэсіўная, як тая, што мы чуем з усіх бакоў сёння, але акурат гэтая неагрэсіўная, поўная жартаўлівай іроніі беларуская лаянка акурат і адпавядае нашаму характару і менталітэту, пераканана Маргарыта Прохарчык.
Пра тое, чаму мы забыліся на беларускую лаянку і перанялі мацюкі ўсходняга суседа, ці варта гэтую традыцыю беларускай лаянкі аднаўляць, і як лаянка дапамагае захаваць сваю ідэнтычнасць, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Маргарытай Прохарчык.
Замовіць кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя”, “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы” і “Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне” можна тут:
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.
Папярэднія выпускі праграмы “Ідэя Х” можна глядзець тут: