“Бестыярыум”: чым адметны новы альбом гурта IRDORATH — эфір
Афіша тура / Еўрарадыё
І ў складаныя ды змрочныя часы здараюцца добрыя навіны. Адна з іх днямі прыйшла ад музыкаў гурта IRDORATH: яны не толькі запісалі свой новы альбом, але і выпраўляюцца з ім у BESTIARIUM Tour. Так, новы альбом называецца “Бестыярыум”. І разам з IRDORATH у тур едуць іх сябры — неверагодныя, дзікія этна-тэхна шаманы з Падляшша, гурт Furda. Але і гэта яшчэ не ўсе сюрпрызы! Але пра іх, а таксама пра тое, калі і дзе можна наведаць канцэрты гурта IRDORATH, мы раскажам у эфіры Еўрарадыё.
Чым адметны новы альбом, і чаму менавіта “Бестыярыум”? Ці задаволеныя вынікам і што было галоўным натхненнем падчас працы над альбомам? Ці моцна змяніліся за апошні час гурт і яго творчасць, і якія цікавосткі ды сюрпрызы падрыхтавалі для наведвальнікаў канцэртаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць удзельнікі гурта IRDORATH Надзея і Уладзімір Калачы ў 17:00.