Літва і Латвія будуць дамагацца недапушчэння Беларусі на Еўра-2026 па футзале

Краіны-гаспадыні Еўра-2026 па футзале выступаюць супраць удзелу Беларусі ў турніры / uefa.com
Літва і Латвія выступілі за забарону ўдзелу Беларусі ў чэмпіянаце Еўропы па футзале, які адбудзецца ў гэтых краінах на пачатку 2026 года.
Кіраўнік Латвійскай федэрацыі футбола Вадзім Лашэнка заявіў: "Мы не можам арганізаваць турнір з удзелам Беларусі".
— Да канца гэтага тыдня або пачатку наступнага ў нас будзе дакладнае разуменне таго, як будзе праходзіць гэты працэс.
На дадзены момант шмат што незразумела, таму што відавочна: мы не можам арганізаваць мерапрыемства з удзелам Беларусі ў Латвіі — ні з заканадаўчага, ні з этычнага пункту гледжання.
Цяпер вядзецца камунікацыя з УЕФА, Літоўскай федэрацыяй футбола, паслом Украіны ў Латвіі і кіраўніком УАФ Андрэем Шаўчэнкам, і як толькі ў нас з’явіцца выразная пазіцыя УЕФА, мы абавязкова праінфармуем грамадскасць, — сказаў Лашэнка мясцовым СМІ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.