У чацвер у Беларусі чакаецца галалёдзіца на дарогах

Галалёд, ілюстрацыйнае фота

Галалёд, ілюстрацыйнае фота

У чацвер, 26 лютага, у Беларусі ўначы будзе воблачна з праясненнямі, удзень прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

Будзе пераважна без ападкаў. Уначы і зранку месцамі па краіне чакаецца слабы туман. На дарогах — галалёдзіца, у сувязі з чым сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі. Вецер прагназуецца няўстойлівы слабы.

Тэрмометры ўначы пакажуць 6-12 градусаў са знакам "мінус", пры праясненнях будзе 13-18 градусаў марозу, а па паўднёвым захадзе і поўдні краіны чакаецца 3-5 градусаў ніжэй за нуль. Удзень тэмпература паветра складзе -3...+3 градусы.

У пятніцу, 27 лютага, чакаецца воблачнае надвор'е з праясненнямі. Будзе пераважна без ападкаў, толькі месцамі па поўначы краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі: уначы — мокры снег, удзень — дождж. У асобных раёнах чакаюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Вецер будзе паўднёвай чвэрці ўмераны, месцамі па поўначы — парывісты.

Уначы тэрмометры пакажуць 4-11 градусаў марозу, пры праясненнях чакаецца да -16 градусаў, на захадзе Беларусі будзе 2-3 градусы ніжэй за нуль. Удзень прагназуецца ад -2 да +4 градусаў, а па захадзе будзе 5-7 градусаў цяпла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.