"МЛ Віцебску" трэба ўсяго 2 ачкі, каб стаць чэмпіёнам Беларусі ў дэбютным сезоне

7 лістапада стартаваў 28-ы тур у Вышэйшай лізе

7 лістапада стартаваў 28-ы тур у Вышэйшай лізе / "МЛ Витебск"

Матчам у Маладзечне пачаўся 28-ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе. Аўтсайдар лігі, які ўжо некалькі тураў таму страціў усе шанцы на захаванне прапіскі ў эліце, прымаў лідара турніру — "МЛ Віцебск".

Гульня закончылася мінімальнай перамогай гасцей — 1:0. Кур’ёзны гол быў забіты на 59-й хвіліне сустрэчы.

У двух астатніх турах "букмекерам" дастаткова набраць два ачкі, каб стаць чэмпіёнам Беларусі ў свой першы год выступлення ў Вышэйшай лізе. Наперадзе ў "МЛ Віцебска" гульні з "Гомелем" і мінскім "Дынама".

7 лістапада адбудзецца яшчэ адзін матч тура — "Гомель" прыме брэсцкае "Дынама".

Расклад гульняў 28-га тура:

“МЛ Витебск” надо всего 2 очка, чтобы стать чемпионом Беларуси в дебютном сезоне

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.