Футбаліст "Віцебска" выбачыўся за расісцкія выказванні

Валерый Гарбачык і Крысціян Інтсоен

Валерый Гарбачык і Крысціян Інтсоен / sports.ru

Форвард футбольнага клуба "Віцебск" Валерый Гарбачык сустрэўся з камерунскім легіянерам "Смаргоні" Крысціянам Інтсоенам. Ён папрасіў прабачэння за тое, што "не стрымаў эмоцый" і дазволіў сабе расісцкія выказванні.

Раней паведамлялася, што падчас гульні Гарбачык назваў саперніка "чорным шымпанзэ".

"Шчыра, нават не памятаю, што гаварыў. Эмоцыі захліснулі, пасля гэтага ўбачыў перад сабой "чырвонае святло", згадвае пра інцыдэнт Гарбачык.

Футбаліст кажа, што моцна перажывае праз гэты эпізод, бо падвёў каманду і можа атрымаць дыскваліфікацыю.

На пытанне, ці спаў ён уночы, Гарбачык адказаў так: "Можна сказаць, не спаў наогул. Спадзяюся пазбегнуць вялікай дыскваліфікацыі. Паглядзім, што суддзя скажа на пасяджэнні".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.