"Чорны шымпанзэ" — так футбаліст "Віцебска" назваў гульца "Смаргоні"

Крысціян Інтсоен

Крысціян Інтсоен / ФК "Смаргонь"

У беларускім футболе разгарэўся расісцкі скандал.

Нападнік футбольнага клуба "Віцебск" Валерый Гарбачык падчас матчу са "Смаргонню" абразіў абаронцу праціўнікаў, паведамляе тэлеграм-канал пра беларускі футбол "Ухо".

Паводле відавочцаў, гулец віцяблянаў назваў выхадца з Камеруна Крысціяна Інтсоена "чорным шымпанзэ".

Арбітр сустрэчы Ігар Шумілаў паказаў прамую чырвоную картку форварду "Віцебска".

Цяпер Гарбачыку пагражае дыскваліфікацыя на тэрмін ад 5 да 15 матчаў і/ці часовая або бестэрміновая забарона на наведванне футбольных матчаў на пэўным стадыёне. Акрамя таго, яго могуць адначасова аштрафаваць на суму ад 2100 да 4200 рублёў (ад 50 да 100 базавых велічыняў).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.