Microsoft і Boeing прадставілі новы інструмент для падрыхтоўкі пілотаў

Cюрпрыз для пілотаў

Cюрпрыз для пілотаў / services.boeing.com

Кампанія Boeing будзе навучаць сваіх пілотаў на відэагульне Microsoft Flight Simulator. Такія трэніроўкі павінны скараціць агульны тэрмін навучання пілотаў. 

Microsoft і Boeing прадставілі новы інструмент для падрыхтоўкі пілотаў — Virtual Airplane Procedures Trainer, які створаны на аснове тэхналогій Microsoft Flight Simulator. Сістэму паказалi на  Еўрапейскім авіяцыйным навучальным саміце ў Партугаліі.

Microsoft Flight Simulator — серыя грамадзянскіх авіясімулятараў ад Microsoft. Ад падобных гульняў MSFS адрозніваецца вельмі рэалістычнай фізікай палёта, і, як следства, вялікай складанасцю кіравання самалётам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.