У ноч на аўторак у Беларусі чакаецца дождж і снег
Снег, ілюстрацыйнае фота / Delfi
У аўторак, 18 лістапада, прагназуецца воблачнае надвор'е, удзень — з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.
Уначы ў многіх раёнах краіны і ў Мінску чакаюцца моцныя ападкі — дождж, мокры снег, снег. Удзень месцамі па Беларусі пройдуць кароткачасовыя ападкі — пераважна мокры снег. Уначы і зранку месцамі па поўначы краіны прагназуюцца наліпанне мокрага снегу і слабы галалёд. На асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Вецер чакаецца паўночна-заходні, заходні парывісты, зранку і ўдзень месцамі — моцны парывісты. Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.
Тэрмометры на працягу сутак пакажуць ад 0 да 5 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе чакаецца да +7 градусаў. Уначы па поўначы Беларусі прагназуецца 1-3 градусы марозу.
У сераду будзе пераважна без ападкаў. Толькі ўначы па паўночным захадзе, а ўдзень пераважна па паўночна-заходняй палове краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі — снег, мокры снег, удзень па захадзе — з дажджом. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца, месцамі будуць слабыя туман і галалёд.
Уначы тэрмометры пакажуць ад -6 да +1 градуса. Удзень прагназуецца ад 2 градусаў марозу да 5 цяпла.