Фільм "Пад шэрым небам" Мары Тамковіч атрымаў узнагароду ў Італіі

Ігар Ільяш і Кацярына Андрэева за кратамі

Ігар Ільяш і Кацярына Андрэева за кратамі / асабісты архіў Мары Тамковіч

Фільм "Пад шэрым небам" рэжысёркі Мары Тамковіч атрымаў узнагароду ў Італіі. Стужку, натхнёную рэальнай гісторыяй беларускіх журналістаў Ігара Ільяша і Кацярыны Андрэевай, назвалі Лепшым еўрапейскім фільмам на фестывалі ў Катаніі.

Кацярына была затрыманая падчас стрыма на Плошчы Перамен, куды беларусы прыйшлі пасля забойства Рамана Бандарэнкі ў лістападзе 2020 года. Журналістку “Белсата” асудзілі на 8 гадоў калоніі. Сёлета 4 гады калоніі прысудзілі Ігару.

Героі фільма Мары Тамковіч, Лена і Ілля, сутыкаюцца з цяжкім выбарам у спробе выжыць і застацца вернымі сабе, бо рэжым поўны рашучасці зламаць іх абодвух.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.