Ад "рэйдарскага захопу" фракцыі КР да паліграфа і пакарання сілавікоў — эфір

Пётр Маркелаў

Пётр Маркелаў

Апошнім часам даволі часта чуваць фразу пра тое, што "хоць беларусы і збеглі ад лукашэнкаўскага рэжыму за мяжу, але пазбавіцца гэтага рэжыму ў сабе так і не здолелі". Здавалася б, нейкая бздура, але часам, калі назіраеш за дзеяннямі як палітычных лідараў і грамадскіх актывістаў, так і радавых беларусаў, узнікае думка, што тыя, хто так кажа, не моцна і памыляюцца. Асабліва, калі назіраць за тым, што адбываецца ў той жа Каардынацыйнай радзе. Дзе нежаданне чуць супрацьлеглае меркаванне, няўменне дэбатаваць, адстойваць свае інтарэсы і годна прайграваць проста кідаюцца ў вочы. Сітуацыя з фракцыяй "Воля" таму прыклад. 

Ці сапраўды ў фракцыі не было іншага выйсця, як заявіць пра самакліквідацыю і выхад з КР, і пры чым тут паліграф? Якую ролю ў сітуацыі з "Воляй" адыгрываў сакратар КР Іван Краўцоў, што з ім звязвае Маркелава і ці была спроба рэйдарскага захопу фракцыі пасля выхаду з яе шэрагу чальцоў? Чаму дэлегаты сыходзяць з КР і чаго чакаць ад будучых выбараў у КР? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з пазафракцыйным сябрам Каардынацыйнай рады (былы чалец ліквідаванай фракцыі "Воля"), стваральнікам базы ганьбы luka.zone Пятром Маркелавым у 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.