Памёр навуковец, які расшыфраваў структуру ДНК
Джэймс Уотсан / Commons.wikimedia.org
Памёр навуковец, які расшыфраваў структуру ДНК. Біёлагу Джэймсу Уотсану было 97 гадоў.
Разам з калегам Фрэнсісам Крыкам Уотсан змог вынайсці структуру ДНК. У 1962 іх узнагародзілі Нобелеўскай прэміяй — разам з Морысам Уілкінсам, які зрабіў рэнтген-здымкі ДНК.
Але ў гісторыю Уотсан вайшоў не толькі як вялікі даследчык. З 1990-х ён зрабіў шэраг скандальных заяў, звязаных з генетычным дэтэрмінізмам. Напрыклад, казаў пра тое, што ў цемнаскурых генетычна вышэйшы лібіда, а інтэлект больш нізкі, чым у белых. Усё гэта было неаднаразова абвергнута навукоўцамі, у тым ліку яго вучнямі.