У Брэсцкай вобласці скормлівалі жывёлам непрыдатны корм, што прывяло да падзяжу

Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці адрапартаваў пра "бітву за ўраджай"

Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці адрапартаваў пра "бітву за ўраджай" / pixabay.com

У Брэсцкай вобласці некаторыя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы не даследавалі корм на бяспеку або скормлівалі жывёлам непрыдатныя кармы. Напрыклад, у ААТ "Хоцівічы" Ганцавіцкага раёна на ферме Ясенева, нягледзячы на перавышэнне ў два разы нарматыўнага значэння кіслотнасці ў шэрагу сховішчаў, сапсаваныя кармы ўсё роўна былі скормленыя жывёлам. У выніку за студзень — кастрычнік 2025 года падзеж жывёл па гаспадарцы склаў 76 галоў — 3,2% ад колькасці пагалоўя пры нарматыве падзяжу 2,5%.

Такія звесткі ў закрытай справаздачы прадставіў Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці. Дакумент рэдакцыі Еўрарадыё перадаў BelPol.

У справаздачы таксама гаворыцца, што ў 10 з 31 даследаванага сховішча кармоў паказчыкі па кіслотнасці і (або) сырым попеле ў кармах перавышалі дапушчальны ўзровень.

КДК выявіў, што ў 28 з 35 правераных гаспадарак Брэсцкай вобласці выяўленыя факты недастатковай падрыхтоўкі і якасці правядзення азімага пасеву. Так, да пачатку пасеву асобныя гаспадаркі Кобрынскага, Ляхавіцкага і Маларыцкага раёнаў не былі забяспечаныя фосфарнымі ўгнаеннямі. Больш за тое, да вызначанага тэрміну — 15 жніўня 2025 года — пяць гаспадарак з названых раёнаў да азімага пасеву не прыступілі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.