На святкаванні Дня горада ў Лідзе дзідай смяротна паранілі каня

Выступы вершнікаў у Лідзе / onliner.by
Трагічная гісторыя адбылася ў Лідзе на святкаванні Дня горада 13 верасня. Падчас выступу смяротную рану атрымаў конь, у якога трапіла дзіда. Пра здарэнне піша выданне Onliner, куды звярнулася адна з відавочцаў.
Са словаў Вікторыі, трагедыя адбылася падчас выступу "рыцараў", якія на скаку спрабавалі ўсадзіць дзіду ў драўляны шчыт.
"Усе спробы ў асноўным былі няўдалымі: дзіда пастаянна адскоквала ад паверхні шчыта. Адзін раз яно паляцела ў незразумелым кірунку, у другі ці трэці трапіла ў нагу коні іншага вершніка, а пасля ледзь не прыляцела ў залу для гледачоў. Відаць было, што дзіды адскокваюць, але коннікі працягвалі іх кідаць. У нейкі момант пры чарговай такой спробе дзіда адскочыла і трапіла проста ў грудзі каня. І вось уявіце, карціна: конь стаіць з дзідай у грудной клетцы, людзі пачынаюць крычаць, вершнік пачынае адводзіць параненую жывёлу за будынак унутры панадворка, а шоу, нягледзячы на ўсё гэта, працягваецца", — згадвае яна.
Паводле яе, знайсці ветэрынара не ўдалося, таму супрацоўніца Лідскага замка выклікала звычайную хуткую. Аднак медыкі таксама былі збянтэжаныя.
Праз некалькі дзён беларуска даведалася, што конь памёр.
У конна-спартыўным клубе "Залатая шпора" журналістам пацвердзілі гібель жывёлы, але падрабязнасці расказваць не сталі: "Мы выступаем больш за 20 гадоў, ніколі такога не было, і прадказаць такое, на жаль, немагчыма. Усе магчымыя меры былі прынятыя максімальна хутка, ветэрынар прыехаў нават з Мінска".
Дырэктарка Лідскага гісторыка-мастацкага музея Наталля Хацяновіч выказала шкадаванне з нагоды інцыдэнту, але па адказы на ўсе пытанні адправіла журналістаў да ўладальніка жывёлы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.