У Дубаі адкрылі 377-метровы гатэль. Яго прызналі самым высокім у свеце
Дубайскі гатэль
У Дубаі распачаў працу новы рэкардсмен гасцінічнай індустрыі — Ciel Dubai Marina, прызнаны самым высокім гатэлем у свеце. Паводле The National, аб’ект афіцыйна прыняў першых гасцей 15 лістапада.
Вышыня будынка складае 377 метраў, што робіць яго вышэйшым за папярэдняга рэкардсмена — дубайскі Gevora Hotel (356 м). Праект абышоўся інвестарам у 2 млрд дырахамаў (прыкладна $544 млн).
Гатэль займае 82 паверхі і прапануе гасцям 1004 нумары і люксы.
Асаблівы рэкорд устанавіў і басейн гатэля. Tattu Sky, размешчаны на 76-м паверсе, прызнаны самым высокім панарамным басейнам у свеце — ён знаходзіцца на ўзроўні 310 метраў над горадам.