Амерыканскія вайскоўцы ўзялі на абардаж другі танкер, які выйшаў з Венесуэлы
Амерыканскі верталёт над танкерам / Скрыншот
Амерыканскія вайскоўцы ўзялі на абардаж другі танкер, які выйшаў з Венесуэлы. Centuries 2 перавозіў 1,8 млн барэляў нафты і кіраваўся ў Кітай. Карабель ішоў пад сцягам Панамы і быў захоплены ў міжнародных водах пасля высадкі дэсантнікаў з верталёта.
Улады Венесуэлы назвалі здарэнне "сур'ёзным актам міжнароднага пірацтва" і паабяцалі звярнуцца ў Савет бяспекі ААН.
Некалькі дзён таму Дональд Трамп абвясціў пра поўную марскую блакаду венесуэльскага гандлю нафтай. Паводле яго, цяпер Венесуэла "цалкам акружаная найбуйнейшай армадай, якая калі-небудзь збіралася ў гісторыі Паўднёвай Амерыкі".