Трамп прыгразіў Мадура "выкарыстаць сілу", калі той не сыйдзе добраахвотна

Нікалас Мадура і Аляксандр Лукашэнка

Нікалас Мадура і Аляксандр Лукашэнка

Трамп прыгразіў Мадура "выкарыстаць сілу", калі той не сыйдзе добраахвотна. The Wall Street Journal піша, што прэзідэнты ЗША і Венесуэлы сазвоньваліся на мінулым тыдні — і для венесуэльскага сябра Лукашэнкі размова не прынесла нічога прыемнага.

Неўзабаве пасля размовы Трамп праз уласную сацсетку Truth абвясціў, што закрывае паветраную прастору Венесуэлы. Што праўда, па даных Reuters, заява стала сюрпрызам для амрыканскіх чыноўнікаў. Белы дом не папярэджваў іх ні пра якія вайсковыя аперацыі па закрыцці венесуэльскай паветранай прасторы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.