На выходных у Беларусі будзе хмарна, чакаюцца ападкі

Дождж, ілюстрацыйнае фота

Дождж, ілюстрацыйнае фота

У суботу, 20 снежня, у Беларусі прагназуецца хмарнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Уначы істотных ападкаў не чакаецца, удзень па паўночна-заходняй палове краіны пройдуць невялікія ападкі — пераважна дождж. Уначы і зранку ў многіх раёнах, удзень месцамі па краіне чакаецца туман. Будзе слабы галалёд. Вецер прагназуецца паўднёвы, паўднёва-заходні слабы да ўмеранага.

Тэрмометры ўначы пакажуць -3...+2 градусы. Удзень чакаецца ад 1 градуса марозу да 5 градусаў цяпла.

21 снежня таксама будзе хмарна. У многіх раёнах краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі — дождж, мокры снег. Месцамі чакаюцца туман і слабы галалёд. Вецер будзе заходняй чвэрці ўмераны.

Уначы прагназуецца ад 4 градусаў са знакам "мінус" да 3 градусаў са знакам "плюс". Удзень тэрмометры пакажуць -1...+5 градусаў.

На выходных у Беларусі будзе хмарна, чакаюцца ападкі
Прагноз надвор'я на 20 снежня / Белгідрамет
На выходных у Беларусі будзе хмарна, чакаюцца ападкі
Прагноз надвор'я на 20 снежня / Белгідрамет

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.