Ад зімы ў Беларусі можа застацца адзін месяц — кліматолаг

Зіма стане працягам восені

Зіма стане працягам восені / Планета Беларусь

— Прагнозы паказваюць, што да сярэдзіны цяперашняга стагоддзя паўнавартасная зіма з устойлівымі маразамі можа скараціцца да аднаго месяца. Па сутнасці, яна будзе нагадваць працяг восені, — папярэджвае прадстаўнік Інстытута прыродакарыстання НАН Іван Буякоў.

За апошнія дзесяцігоддзі кліматычныя ўмовы ў Беларусі фактычна сталі такімі, якімі раней былі на поўначы Украіны. Цяпер метэаралагічнае лета (калі слупок тэрмометра трымаецца вышэй за +14 °C) часта захоплівае частку мая і верасня.

Такія змены клімату ў Беларусі нясуць як новыя магчымасці для сельскай гаспадаркі, так і рызыкі для прыроды. Напрыклад, у Брэсцкай вобласці вырошчваюць грэцкія арэхі, стала магчымым вырошчванне сланечніку, дыняў і кавуноў.

Аднак можа знікнуць елка.

— Паколькі ў елкі карані ідуць па верхніх пластах (а летам гэтыя слаі глебы высыхаюць), дрэвы адчуваюць водны стрэс, менш вырабляюць смалы, на іх нападае жук-караед, ельнікі сохнуць, — кажа Буякоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.