Кіраўнік асацыяцыі медыкаў Германіі заклікаў тэрмінова забараніць феерверкі
Навагодні феерверк у Берліне / in-berlin-brandenburg.com
Клаўс Рэйнхард — кіраўнік медыцынскай асацыяцыі Германіі — заклікаў да тэрміновай забароны феерверкаў. Гэта адбылося на фоне абвастрэння дыскусіі напярэдадні навагодніх свят, якія штогод азмрочваюцца сур'ёзнымі траўмамі, атрыманымі ў выніку неасцярожнага абыходжання з піратэхнічнымі вырабамі.
"Ніхто не мае нічога супраць арганізаваных феерверкаў у цэнтральных месцах, але незаконныя феерверкі павінны быць забаронены", — настойвае Рэйнхард.
У Германіі феерверкі легальна прадаюць толькі напярэдадні Новага года — з 29 па 31 снежня. Медык упэўнены, што забарона на прыватныя феерверкі "не мае нічога агульнага з культурай забарон", а адлюстроўвае "сталасць грамадства, якое разумее, калі трэба ўстрымлівацца ад чагосьці небяспечнага".
Рэйнхардт нагадаў, што нерэгуляваныя феерверкі прыводзяць да сур'ёзных траўм, пры чым ад траўмаў вачэй і апёкаў часта пакутуюць дзеці і моладзь.
"Гэта запаўняе аддзяленні неадкладнай дапамогі бальніц і абыходзіцца нацыянальнай сістэме аховы здароўя ў мільёны", — сцвярджае ён.
Напярэдадні навагодніх свят у Польшчы таксама абмяркоўвалася магчымасць агульнанацыянальнай забароны на феерверкі, аднак, як і ў папярэднія гады, у цэнтры Варшаве адбудзецца лазернае шоу, а горад фармальна закліча жыхароў устрымацца ад выкарыстання петардаў у мэтах бяспекі жывёл.
У адсутнасць агульнанацыянальных правілаў некаторыя мясцовыя органы ўлады ўводзяць уласныя абмежаванні. У Закапанэ з 2019 года дзейнічае круглагадовая забарона на феерверкі. Тым часам Кракаўскі гарадскі савет прыняў пастанову аб увядзенні круглагоднай забароны з 2026 года, за выключэннем бліжэйшага Новага года, хаця ваявода Малапольскага ваяводства заявіў, што абскарджвае гэтае рашэнне ў адміністрацыйным судзе.