У Беларусі прыпыніў працу буйны прыватны медыцынскі цэнтр
"Альфамед" пакуль не прымае пацыентаў / Яндекс-карты
У Беларусі прыпыніў працу буйны прыватны медыцынскі цэнтр "Альфамед". Такая інфармацыя з’явілася на сайце ўстановы.
"Паважаныя пацыенты. Інфармуем вас аб часовым прыпыненні ліцэнзіі на медыцынскія паслугі. Інфармацыя аб аднаўленні дзейнасці будзе размешчана на афіцыйным сайце прадпрыемства. Кантактны тэлефон: +375 29 344-00-88", — паведамляецца на alphamed.by.
У Мінску ёсць тры аддзяленні, у якіх прымалі пацыентаў. Сярод напрамкаў працы цэнтра значацца алерголаг, гінеколаг, ЛОР, неўролаг, афтальмолаг, тэрапеўт і многае іншае.
Ёсць дзіцячае аддзяленне.